Праграма Каліноўскага ў Польшы можа аднавіцца

Праграма Каліноўскага ў Польшы можа аднавіцца

Польшча аднаўляе стыпендыяльную праграму імя Каліноўскага. Пра гэта ў Фэйсбку паведаміў дэпутат Сейму Роберт Тышкевіч.

Польскі дэпутат звярнуўся з адпаведнай прапановай у міністэрства адукацыі. Міністэрства пагадзілася аднавіць праграму. “Прыйшоў час зрабіць наступны крок — забяспечыць фінансаванне тэлеканалу “Белсат”, — напісаў у сацсетцы Тышкевіч.

Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага паўстала пасля Плошчы ў 2006-м. Тады ўдзельнікаў пратэсту пачалі звальняць з працы і адлічваць з вучобы. Былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да польскага ўраду з просьбай падтрымаць рэпрэсаваных студэнтаў. Польскі ўрад за адныя суткі распрацаваў і падпісаў праект дапамогі — Праграму Каліноўскага. 

У 2017-м было некалькі выпадкаў, калі студэнтаў адлічылі з ВНУ за ўдзел у акцыях пратэсту, адзначае Белсат”.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі