Пракуратура дамаглася адмены здзелкі пра куплю-продаж кватэры ў Гродне

Супрацоўніца пракуратуры

Супрацоўніца пракуратуры / Гродно+

Жыхарка Гродна была вымушаная з'ехаць за мяжу, таму што ў Беларусі яе пераследуюць па палітычных матывах — вінавацяць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". За гэтымі грознымі словамі звычайна хаваецца данат на пару дзясяткаў долараў на карысць арганізацыі, якую беларуская "сістэма правасуддзя" пост фактум абвясціла "экстрэмісцкай".

Кватэру ў 56 квадратных метраў яна па даверанасці, аформленай на брата, прадала бацьку за 3 тысячы рублёў. Праз некаторы час мужчына памёр, і яго маёмасць атрымала ў спадчыну яго жонка. Усё акрамя кватэры, на якую Следчы камітэт наклаў арышт.

Пракуратура вырашыла, што здзелка была фіктыўнай і звярнулася ў суд. Які задаволіў пазоў у поўным аб'ёме і прызнаў здзелку пра куплю-продаж кватэры несапраўднай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі