Пракуратура Нідэрландаў: Малайзійскі Боінг збілі ракетай "зямля-паветра"

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка галандскай пракуратуры Фрэда Вестэрбеке, які ўзначальвае міжнародную каманду па расследаванні трагедыі. 

Эксперты выявілі 25 абломкаў металу ў целах загінулых і ў багажы, якія могуць дапамагчы вызначыць тып ракеты, якая збіла самалёт. 

Раней галандская камісія па бяспецы палётаў у сваёй папярэдняй справаздачы заявіла, што самалёт паразіла вялікая колькасць невялікіх "высокаэнергетычных" аб'ектаў знізу. 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі