Пракурор запрасіў для Ягора Дуднікава 11 гадоў пазбаўлення волі

Пракурор запрасіў для Ягора Дуднікава 11 гадоў пазбаўлення волі

Пракурор запрасіў для расіяніна Ягора Дуднікава 11 гадоў пазбаўлення волі. Ён у шоку, паведамляе "Бі-Бі-Сі" са спасылкай на сваю крыніцу. Прысуд агучаць 27 снежня.

Грамадзянін Расіі знаходзіцца за кратамі ў Беларусі з траўня 2021 года, прызнаны праваабаронцамі палітвязнем. Яго абвінавачваюць у "распальванні групай асоб сацыяльнай варожасці", "закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт". Па версіі следства, 21-гадовы Дуднікаў зрабіў больш за паўсотні аўдыёзапісаў, у якіх былі заклікі да ўдзелу ў "масавых беспарадках", а таксама "пагрозы на адрас прадстаўнікоў дзейнай улады".

Суд пачаўся 20 снежня і праходзіў у закрытым рэжыме. Справу разглядаў Мінскі гарадскі суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі