Праваабаронца Андрэй Бандарэнка ўжо 11 дзён за кратамі

Як паведамляе Радыё Свабода, Андрэю Бандарэнку, нібыта, ужо выставілі абвінавачанне ў хуліганстве, праводзяцца следчыя дзеянні. Аднак падрабязнасці невядомыя, паколькі адвакатка дала падпіску аб неразгалошванні. Паплечнікі праваабаронцы мяркуюць, што магла адбыцца нейкая правакацыя.



Бандарэнка — кіраўнік арганізацыі абароны правоў вязняў "Платформа". Дзякуючы ёй сталі вядомыя шматлікія факты ціску, збіцця і катаванняў вязняў у беларускіх турмах.



Фота — svaboda.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі