Праваабаронцаў аштрафавалі за фота з украінскім сцягам
Гродзенцы Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель павінны заплаціць па 3 мільёны 750 тысяч рублёў (25 базавых велічыняў).
Фатаграфаванне з беларускім і украінскім сцягамі гродзенская міліцыя прыраўняла да несанкцыяванай масавай акцыі, паведамляе Радыё "Свабода".
Гродзенскія праваабаронцы 25 сакавіка сфатаграфаваліся са сцяжкамі ў некалькіх гістарычных мясцінах горада. Фотаздымкі яны выклалі ў інтэрнэт. Такім чынам мужчыны ўшанавалі Дзень Волі і выказалі салідарнасць з украінскім народам.
Іх затрымалі і на кожнага склалі пратаколы за несанкцыяваную акцыю. Суды прайшлі 3 красавіка.
Фота — spring96.org