Праваабаронцы: у Мінску затрымлівалі аператара і журналістку аўстрыйскага ТБ

Праваабаронцы: у Мінску затрымлівалі аператара і журналістку аўстрыйскага ТБ

У Мінску затрымлівалі аператара і журналістку аўстрыйскага тэлебачання, паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на сведкаў здарэння. Адбылося гэта ў панядзелак каля 16:20 на плошчы Незалежнасці. Прадстаўнікі аўстрыйскага ТБ бралі інтэрв'ю ў мінакоў. У гэты момант з'явіліся двое сілавікоў у цывільным. Яны адвялі аператара і журналістку ў шэры мікрааўтобус за Чырвоным касцёлам. Пасля іх перавялі ў сіні аўтобус МАЗ.

У мінскай міліцыі заявілі, што журналістаў не затрымлівалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі