Мужчыну, які абрабаваў банк у Гомелі, дагэтуль не знайшлі

Мужчыну, які абрабаваў банк у Гомелі, дагэтуль не знайшлі

Мужчыну, які 10 студзеня абрабаваў аддзяленне "Беларусбанка" ў пасёлку Бальшавік пад Гомелем, дагэтуль не знайшлі. Пра гэта журналістам TUT.by распавялі ў Следчым камітэце.

Як паведамляла Еўрарадыё, 10 студзеня каля 16:00 мужчына з тварам, закрытым шалікам, зайшоў у банк. Ён прыгразіў банкаўскім работніцам прадметам, падобным да пісталета, і загадаў аддаць грошы. Здабычай рабаўніка сталі беларускія і расійскія рублі, долары і еўра — агулам у эквіваленце каля 11 тысяч рублёў. 

Мужчына ўцёк з месца злачынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі