Праваслаўнага святара затрымалі ў Мінску праз малітву за абаронцаў Украіны

Дыянісій Карасталёў / t.me/viasna96
Дыянісій Карасталёў / t.me/viasna96

У Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі святара Дыянісія Карасталёва з храма іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць". Нагодай стала малітва за абаронцаў Украіны. Паведамленне пра гэта з'явілася ў праўладным тэлеграм-канале.

Па словах сілавікоў, святар "мае нацыяналістычныя татуіроўкі, распаўсюджвае бчб-сімволіку і адпаведныя ідэі". Таксама іх чамусьці зачапіла, што праваслаўны святар "гуляе ў камп'ютарныя гульні пад дзіўным нікам (PICAPS MachoBY)".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі