Праваслаўнай царкве не дазволілі раскапаць магілу святой Валянціны Мінскай

Праваслаўнай царкве не дазволілі раскапаць магілу святой Валянціны Мінскай

Праваслаўнай царкве не дазволілі эксгумаваць мошчы святой Валянціны Мінскай. БПЦ планавала атрымаць доступ да мошчаў, але магілу святой абвясцілі гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Святая пахаваная на могілках у вёсцы Крысава Дзяржынскага раёна.

"19 красавіка Мінаблвыканкам ўнёс у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў магілу Валянціны Мінскай. Ужо заказваецца ахоўны знак. Цяпер магіла абароненая дзяржавай, і яе нельга ніяк чапаць", — распавяла Еўрарадыё дырэктар Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Галіна Вашкевіч. Яна дадала, што цяпер ні пра якое "раскрыццё мошчаў" не можа быць і гаворкі.

У 2017 годзе Беларуская праваслаўная царква заявіла, што ў бліжэйшы час разлічвае “адкрыць мошчы” блажэннай Валянціны Мінскай. Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт мінскі і заслаўскі Павел нібыта неаднаразова чуў ад вернікаў просьбы “адкрыць мошчы” святой. Таму Мінская епархія збірала подпісы для звароту да мясцовых уладаў, каб тыя дазволілі эксгумацыю.

Блажэнная Валянціна Мінская (народжаная Валянціна Сулкоўская) была кананізаваная царквой, як мясцовая святая, 6 лютага 2006 года — роўна праз 40 гадоў пасля смерці. Яна першая ў гісторыі Беларускай праваслаўнай царквы, прылічаная да ліку святых у чыне блажэннай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі