Праваслаўны святар з Мінска пайшоў добраахвотнікам ваяваць за Расію
Максім Логвінаў / sobor.by
Праваслаўны святар, протадыякан мінскага Свята-Петра-Паўлаўскага сабора Максім Логвінаў пайшоў добраахвотнікам ваяваць за Расію. Пра гэта расказаў яго бацька святар Андрэй Логвінаў з Кастрамы. Паводле яго слоў, сына на гэта блаславіў мітрапаліт Веніямін, кіраўнік БПЦ, піша @christianvision.
У кастрычніку 2022-га Максім Логвінаў прыехаў на радзіму ў Расію, у Кастраме зрабіў прапіску ў доме бацькі. Пасля гэтага ён пайшоў у ваенкамат і запісаўся добраахвотнікам на вайну ва Украіну.
Цяпер Логвінаў прыехаў у Мінск "на адпачынак" і ў святочныя дні збіраецца служыць у саборы.
Максіму Логвінаву 48 гадоў. Ён — намеснік старшыні Сінадальнага аддзелу па справах моладзі БПЦ, узначальваў дзейнае пры Свята-Петра-Паўлаўскім саборы "вайскова-патрыятычнае брацтва", удзельнікі якога трэніраваліся разам з сілавікамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.