БПЦ забараніла служыць святарам Аляксандру Кухту і Георгію Рою

Аляксандр Кухта / fb.ru
Аляксандр Кухта / fb.ru

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін сваім указам забараніў весці службы клірыку Мінскай епархіі іерэю Аляксандру Кухту. Паведамляецца, што забарона накладзеная на падставе канонаў Святой Царквы ў сувязі з пераходам святароў у юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхату. Такі ж указ у дачыненні да протаіерэя Георгія Роя выдаў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній.

30-гадовы іерэй Аляксандр Кухта, а таксама 44-гадовы протаіерэй Георгій Рой, аўтарытэтны святар з Гродна, вымушаныя былі з'ехаць у Літву ад пераследаў. Яны абодва ў 2020-м асудзілі фальсіфікацыю выбараў і масавыя рэпрэсіі, а ў 2022-м — вайну ва Украіне. У Літве яны звярнуліся да Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея з просьбай прыняць іх пад сваю юрысдыкцыю. Яны заявілі, што меркаванні сумлення не дазваляюць ім працягваць знаходзіцца ў юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату. Усяленскі Патрыярх задаволіў іх заявы.

Кухта з'яўляецца самым папулярным праваслаўным відэаблогерам Беларусі, вёў канал "Батюшка ответит", у яго каля 50 тысяч падпісчыкаў. А протаіерэй Георгій Рой быў дацэнтам Мінскай духоўнай акадэміі, у Гродне быў настаяцелем Пакроўскага кафедральнага сабора.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі