Два праваслаўныя святары з Беларусі перайшлі ва Усяленскі Патрыярхат
Аляксандр Кухта і Георгій Рой / t.me/christianvision
Ва Усяленскі Патрыярхат перайшлі два беларускія святары — протаіерэй Георгій Рой ды іерэй Аляксандр Кухта, паведамляе ТГ-канал "Хрысціянская візія".
Абодва яны былі святарамі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Абодва святары былі вымушаныя з'ехаць у Літву ад пераследу ўладаў, бо актыўны выказваліся падчас беларускіх пратэжстаў 2020 года і супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.
Святары звярнуліся да патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея з просьбай прыняць іх пад свой амафор. Яны заявілі, што меркаванні сумлення не дазваляюць ім працягваць знаходзіцца ў юрысдыкцыі Маскоўскага Патрыярхату. Усяленскі патрыярх задаволіх іх заявы.
На Вялікдзень 2023 года ў Вільні адбудзецца першае набажэнства для праваслаўных беларусаў, якое правядуць беларускія святары Усяленскага Патрыярхату. Пра месца і час будзе паведамлена пазней.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.