Кіруючая партыя перамагае на парламенцкіх выбарах у Польшчы
У Польшчы прайшлі парламенцкія выбары. Пасля апрацоўкі амаль 83% бюлетэняў на выбарах у Сейм перамагае кіруючая кансерватыўная партыя "Права і справядлівасць". Яна набірае 45,16%. Апазіцыйная "Грамадзянская кааліцыя" мае 26,10%, "Левыя" — 12,10%, Польская сялянская партыя і Кукіз — 8,81%. У Сейм праходзіць і "Канфедэрацыя" лібертарыянцаў, нацыяналістаў і еўраскептыкаў, у яе 6,71%.
Падлік галасоў працягвае, але істотных зменаў не чакаецца. У "Грамадзянскай кааліцыі" ўжо заявілі пра падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў, якія яны спадзяюцца выйграць.
Яўка склала каля 61%.
wyborcza.pl
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.