Праймерыз трываюць: ці тым у час каранавіруса займаецца апазіцыя?
Удзельнікі праймерыз па чарзе актыўна крытыкуюць улады за дзеянне (ці бяздзейнасць?) у час пандэміі каранавіруса. Фактычна цяпер гэта крытыка стала ледзь не галоўнай “фішкай” прэтэндэнтаў на званне адзінага кандыдата ад апазіцыі, каб скіраваць увагу “выбарцаў” у свой бок. Што праўда, гэта мала паўплывала як на актыўнасць у інтэрнэт-галасаванні, так і на пазіцыю “байкотчыкаў” у асяродку дэмакратычнай супольнасці.
Чаму ва ўмовах пандэміі ўдзельнікі праймерыз не адмаўляюцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі? Ці не варта сапраўды паспрабаваць скарыстацца “антыкаранціннымі” памылкамі ўлады? На што, калі не на падрыхтоўку да выбараў, варта было б апазіцыі кінуць сёння ўсе свае сілы і рэсурсы?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць прэтэндэнт на званне адзінага кандыдата ад апазіцыі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў і філосаф Уладзімір Мацкевіч.