Прайшло лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы

Прайшло лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы

У пятніцу, 24 лютага, у штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. "Растоў", за які гуляе беларускі футбаліст Цімафей Калачоў, сустрэнецца з англійскім "Манчэстар Юнайтэд". У іншых парах будуць гуляць:

АПОЭЛ (Кіпр) — "Андэрлехт" (Бельгія),

"Сельта" (Іспанія) — "Краснадар" (Расія, у яго складзе гуляе беларус Аляксандр Мартыновіч),

"Шальке-04" (Германія) — "Барусія" (Менхенгладбах, Германія),

"Ліён" (Францыя) — "Рома" (Італія),

"Алімпіякос" (Грэцыя) — "Бешыкташ" (Турцыя),

"Гент" (Бельгія) — "Генк" (Бельгія),

"Капенгаген" (Данія) — "Аякс" (Нідэрланды).

Матчы 1/8 фіналу пройдуць 9 і 16 сакавіка. Чвэрцьфіналы прызначаныя на 13 і 20 красавіка, матчы 1/2 фіналу — на 4 і 11 траўня. Фінал Лігі Еўропы пройдзе 24 траўня ў Стакгольме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі