Праз 12 гадоў з Зямлёй можа сутыкнуцца гіганцкі астэроід

Праз 12 гадоў з Зямлёй можа сутыкнуцца гіганцкі астэроід

Праз 12 гадоў з Зямлёй сутыкнецца гіганцкі астэроід. Такую магчымасць не выключаюць спецыялісты NASA.

Як паведамляе mir24.tv, астэроід мае назву 1997 ХF11. Яго дыяметр складае ад 2,5 да 3 кіламетраў. Пакуль касмічнае цела рухаецца па сваёй траекторыі. Аднак спецыялісты не выключаюць, што наша планета можа прыцягнуць астэроід. У выпадку сутыкнення на Зямлі загіне ўсё жывое.

Навукоўцы падлічылі, што катастрофа можа адбыцца 26 кастрычніка 2028 года. У той дзень астэроід будзе на адлегласці 950 тысяч кіламетраў ад Зямлі. Спецыялісты NASA кажуць, што верагоднасць сутыкнення касмічнага цела з нашай планетай мінімальная. Аднак цалкам выключыць такую магчымасць яны не могуць. Траекторыю руху 1997 ХF11 могуць змяніць сутыкненні з малымі касмічнымі аб'ектамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі