Прадстаўнік ЗША павіншаваў беларусаў з Днём Волі з месца, дзе была абвешчана БНР
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубен Аруцюнян / facebook.com/usembassy.minsk
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубен Аруцюнян павіншаваў беларусаў з Днём волі з Мінску. Ён запісаў зварот каля будынку на вуліцы Валадарскага, дзе прымалася Трэцця Устаўная грамата БНР.
— Сёння Беларусы адзначаюць Дзень волі. Вось у гэтым будынку сто пяць гадоў таму была прынята грамата, якая абвяшчала Беларускую Народную Рэспубліку як “незалежную і вольную дзяржаву”, — кажа Аруцюнян. — А пяць гадоў таму Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч сказала, што “ўжо вырасла маладое пакаленне, якое ведае і любіць сваё мінулае і гатова за яго змагацца”.
Аднак і гісторыя, і сучаснасць паказваюць, што дэмакратыя і незалежнасць не дадзенасць. Іх трэба адстойваць і аднаўляць. Беларусы зрабілі свой выбар на карысць дэмакратыі, суверынітэту і незалежнасці, міру і супраць вайны. Злучаныя Штаты Амерыкі падтрымліваюць гэты выбар і застаюцца на баку беларускага народа. З Днём волі!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.