Прэм'ер Эфіопіі возьме ўдзел у баях з паўстанцамі

Абій Ахмед / AP Photo
Абій Ахмед / AP Photo

Прэм'ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед вырашыў узначаліць сілы абароны краіны, якія вядуць баі супраць паўстанцаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву кіраўніка ўрада краіны ў Twitter.

Абій Ахмед выступіў са зваротам да нацыі, у якім расказаў, што адправіцца на фронт 23 лістапада. Прэм'ер таксама заклікаў усіх грамадзян краіны падтрымаць урадавыя войскі.

Абій Ахмед — першы прэм'ер Эфіопіі, які належыць да народа арома, а таксама першы мусульманін на гэтай пасадзе. Ён узначаліў урад вясной 2018 года. У 2019 годзе Ахмед атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за вырашэнне памежнага канфлікту з Эрытрэяй.

Паўстанцы Тыграя, аднаго з дзевяці рэгіёнаў Эфіопіі, разам з Арміяй вызвалення Арома захапілі некалькі гарадоў, якія знаходзяцца за некалькі сотняў кіламетраў ад сталіцы краіны Адыс-Абебы. Паўстанцы хочуць узяць Адыс-Абебу ў кальцо.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі