Прэм'ер Галоўчанка — пра збор з інвестараў з "недружалюбных краін"

Раман Галоўчанка пераймае расійскі вопыт дачыненняў з інвестарамі

Раман Галоўчанка пераймае расійскі вопыт дачыненняў з інвестарамі / kommersant.ru

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" пракаментаваў нядаўні ўказ Аляксандра Лукашэнкі, які, у прыватнасці, увёў збор у памеры 25% для тых бізнесменаў з замежжа, якія хочуць прадаць свой бізнес у нашай краіне. Ён сцвярджае, што "шырокага прымянення" ўказа не будзе. "Калі... абавязацельствы з боку, дапусцім, кампаніі з недружалюбнай краіны парушаюцца, то за гэта павінна існаваць пэўная дадатковая плата, так яе назавем... Гэта хутчэй такая больш прэвентыўная мера, таму што ў цэлым практычна ўсе інвестары з так званых недружалюбных краін працягваюць працаваць у Беларусі", — кажа Галоўчанка. Паводле яго слоў, у адрозненне ад Расіі, сышлі адзінкі.

Што да новых умоў продажы бізнесменамі з "недружалюбных краін" акцый або нерухомасці прадпрыемстваў у Беларусі, то ўрад РБ браў за ўзор рашэнні, прынятыя ў РФ. "Я не скажу, што гэта копія, але гэта пэўнае развіццё тых пастаноў, якія былі прынятыя і ў Расіі ў частцы ўзмацнення жорсткасці ўмоў для тых, хто сышоў", — гаворыць прэм'ер.

Раман Галоўчанка ў чарговы раз нагадаў, што ўрад дзейнічае "ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага ціску".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі