Прэм'ер Літвы хоча, каб Беларусь гарантавала бяспеку Астравецкай АЭС

Прэм'ер Літвы хоча, каб Беларусь гарантавала бяспеку Астравецкай АЭС

Беларусь павінна гарантаваць, што АЭС, якая будуецца ў Астраўцы, побач з Літвой, будзе адпавядаць міжнародным патрабаванням бяспекі. З такой заявай выступіў літоўскі прэм'ер Альгірдас Буткявічус.

"Літва сур'ёзна заклапочаная сітуацыяй у сферы бяспекі Літвы і суседзяў па Еўрасаюзе. Беларусь павінна гарантаваць, што бяспека АЭС, якая будуецца за ўсё ў 50 км ад Вільні, будзе забяспечаная пры жорсткім выкананні ўсіх міжнародных патрабаванняў і рэкамендацый па ахове прыроды і атамнай бяспекі", — перадае ru.delfi.lt словы Буткявічуса.

Літоўскі палітык падкрэсліў, што ўрокі Чарнобыльскай і іншых аварыяў на АЭС абавязваюць усіх развіваць атамныя тэхналогіі пры захаванні самых высокіх стандартаў атамнай бяспекі і абароны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі