Прэм'ер-міністр Беларусі падпісаў Міланскую хартыю "ЭКСПА-2015"

Прэм'ер-міністр Беларусі падпісаў Міланскую хартыю "ЭКСПА-2015"

Беларуская дэлегацыя на чале з кіраўніком урада наведвае міжнародную выставу "ЭКСПА-2015" у італьянскім Мілане. Візіт разлічаны на 9-10 верасня. Сёння на выставе, як перадае БЕЛТА, Андрэй Кабякоў падпісаў Міланскую хартыю.

Гэта важны дакумент у сферы сусветнай харчовай бяспекі, распрацаваны спецыяльна для сёлетняй выставы. Міланская хартыя, або "Хартыя-2015", — экспертна-навуковы дакумент па пытаннях харчовай бяспекі, справядлівага сацыяльнага і геаграфічнага размеркавання харчовых рэсурсаў, здаровага ладу жыцця і сучаснай медыцыны. Ухваліць гэты дакумент прапаноўваецца ўрадам усіх краін — удзельніц выставы. Пасля выставы Міланская Хартыя мусіць стаць асновай для міжнародных намаганняў у гэтых напрамках. Як кажуць арганізатары, Міланская хартыя можа быць своеасаблівым Кіёцкім пратаколам у галіне харчавання.

Фота: investinbelarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі