Прэм'ер-міністр Чэхіі асабіста падпісаў танк Т-72 перад адпраўкай ва Украіну

Чэшскі прэм'ер падпісаў танк / https://twitter.com/P_Fiala
Чэшскі прэм'ер падпісаў танк / https://twitter.com/P_Fiala

Прэм'ер-міністр Чэхіі Пётр Фіяла асабіста падпісаў танк Т-72 перад яго адпраўкай ва Украіну: "Адважным абаронцам Украіны".

"Я веру, што ўкраінцы атрымаюць перамогу ў барацьбе з расійскай агрэсіяй",піша прэм'ер у Twitter.

Прэм'ер-міністр Чэхіі паведаміў пра тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, падчас якой паабяцаў новую партыю танкаў Т-72. Яны праходзяць мадэрнізацыю на прадпрыемстве Excalibur Army. Зяленскі падзякаваў за падтрымку Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі