Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі аб’явіла пра датэрміновыя выбары ў парламент

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі аб’явіла пра датэрміновыя выбары ў парламент

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй аб’явіла пра датэрміновыя выбары ў парламент. У сераду яна папросіць парламентароў прызначыць галасаванне на 8 чэрвеня, на тры гады раней тэрміну, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Мэй ачольвае ўрад з ліпеня 2016 года. Яна да апошняга выключала магчымасць правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў. Цяпер жа прэм’ер тлумачыць іх неабходнасць імкненнем да стабільнасці ў сітуацыі, калі Вялікабрытанія пачала перамовы аб выхадзе з ЕС. Апытанні сведчаць пра тое, што па выніках выбараў кансерватары могуць узмацніць свае пазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі