Прэс-сакратар Лукашэнкі: Кіраўнік дзяржавы абяцаў, што ў Курапатах будзе парадак

Прэс-сакратар Лукашэнкі: Кіраўнік дзяржавы абяцаў, што ў Курапатах будзе парадак

У Курапатах вядуцца працы ў адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы. Пра гэта прэс-сакаратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант адказала ў каментары "Нашай Ніве". 

"Чытайце прэзідэнта! Падчас "Вялікай размовы" кіраўніком дзяржавы было абяцана, што ў Курапатах будзе наведзены парадак, даручэнне заняцца гэтым было дадзена адпаведным ведамствам. Гэтае месца трэба добраўпарадкаваць, гэта адназначная пазіцыя прэзідэнта, там пахаваныя нашы людзі! Але ўсё павінна быць зроблена як мае быць, паводле нашых звычаяў, рэлігійных традыцый, згодна з планам. Будзе зроблена ўсё, каб гэтае месца выглядала годна, але без усякай палітыкі", — заявіла Эйсмант.

Тым часам прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў ужо негатыўна выказаліся наконт зносу крыжоў ва ўрочышчы, дзе адбываліся масавыя расстрэлы ў сталінскія часы. 

Нагадаем, што на "Вялікай размове" 1 сакавіка кіраўнік дзяржавы заявіў: "Мы на ўзроўні прэзідэнта зрабілі пераацэнку каштоўнасцяў. Спакойна рухаемся ў кірунку, каб разабрацца, што было. Без прапаганды. Я ў тыя часы прэзідэнтам не быў. Мне трэба, каб было сумленна.

Даручыў узяцца за Курапаты. Усталяваць сціплы помнік загінулым. Нешта зрабіць душэўнае, без вялікіх затрат, каб увекавечыць гэтае месца. Курапаты мы да ладу давядзём, будзьце ўпэўненыя. Там пахаваныя нашы людзі. Варушыць косці людзей, глядзець, немцы застрэлілі ці сталіністы, мне неяк не хочацца. Сталінізму, як гэта падаюць, у Беларусі не будзе. Паглядзіце на іншыя краіны: там мільёны гінулі. У Беларусі не будзе сталінізму нават пры “дыктатуры Лукашэнкі”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі