"Прессбол": форвард Антон Сарока пераходзіць у БАТЭ

"Прессбол": форвард Антон Сарока пераходзіць у БАТЭ

Форвард Антон Сарока ў бліжэйшы час пераходзіць у БАТЭ, пра гэта паведамляе "Прессбол", які спасылаецца на свае крыніцы. "Локерэн", за які выступаў беларус, заняў у чэмпіянаце Бельгіі апошняе месца і развітаўся з элітай. Такім чынам сезон у гэтай краіне для Сарокі скончаны і быў ён не вельмі ўдалым. Умовы кантракту з барысаўчанамі ў яго могуць быць такія ж, як і ў бельгійскім клубе.

Сёлета ўжо з'яўлялася інфармацыя пра магчымы пераход Антона Сарокі ў БАТЭ, але клуб гэта абверг.

5 сакавіка форварду споўнілася 27 гадоў. Чатыры гады ён выступаў за "Гарадзею", пасля два гады за мінскае "Дынама". З 2018-га — у Бельгіі. Сарока — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі, забівае важныя галы (на відэа — гол у браму зборнай Францыі).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі