Прэйгерман: Замест таго, каб прымаць пустыя рэзалюцыі, трэба ехаць, дамаўляцца

Прэйгерман: Замест таго, каб прымаць пустыя рэзалюцыі, трэба ехаць, дамаўляцца

Артыкул кіраўніка“Ліберальнага клуба” Яўгена Прэйгермана, размешчаны на сайце Carnegie Europe, выклікаў вялікую дыскусію. Беларускага палітолага абвінавацілі ў тым, што ён “заклікаў ЕС заплюшчыць вочы на арышты ў Беларусі” Ці сапраўды ён да гэтага заклікае, чаму санкцыі небяспечныя не толькі для дыялогу паміж Захадам і Беларуссю, але і для самога суверэнітэту нашай краіны, што замест рэзкіх рэзалюцый павінны прадпрымаць заходнія дыпламаты, калі хочуць убачыць змены ў Беларусі, разважае ў эфіры Еўрарадыё Яўген Прэйгерман.

Цалкам размову з Яўгенам Прэйгерманам можна паслухаць тут:

Лепшыя цытаты з размовы:

Ёсць досвед як мінімум гадоў 15-20 адносінаў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, які відавочна кажа, што санкцыі і такія безгаловыя дзеянні з боку таго ж Еўрасаюза ці Захаду агулам, не толькі не прыводзяць да жаданых вынікаў, але і псуюць сітуацыю. Закладніцай такой дурасці з’яўляецца будучыня Беларусі, яе суверэнітэт, і Беларусь робіцца лёгкай здабычай для маніпуляцый і цынічнага выкарыстання рознымі людзьмі ўнутры і па-за межамі краіны.

Дыпламатыя ― гэта не проста ўвесці нейкія санкцыі і думаць, што ўсё будзе добра. Дыпламатыя ― гэта вельмі цяжкая праца. І я заклікаю замест таго, каб прымаць нейкія пустыя рэзалюцыі, ехаць, дамаўляцца і рабіць усё, каб у Беларусі не было ні гэтых рэпрэсій, ні закладнікаў рэжыму. Мы маем досвед, калі і ў дачыненні да Беларусі, і дачыненні іншых краін гэта працавала.

Жорсткія затрыманні сапраўды былі, таму Еўрасаюзу трэба проста прыязджаць у Беларусь і дамаўляцца з тымі, з кім патрэбна, з тымі, хто прымае рашэнні, каб такога не было.

Многія, хто прыязджаў з Захаду ў Беларусь, размаўлялі не пра Беларусь, а пра рэгіянальную сітуацыю, іх больш цікавіла пазіцыя Беларусі па Украіне і стаўленне да Расіі. Калі б да гэтага дадаць якасную дыпламатыю, якая б размаўляла з кіраўніцтвам Беларусі пра праблемы самой Беларусі, шчыра і прафесійна даводзіла да кіраўніцтва Беларусі тое, якая ёсць рэалістычная мэта Еўрасаюза, то і вынікі былі б іншыя.

Галоўная праблема ўземадачыненняў Еўрасаюза з Беларуссю ў тым, што замест прафесійнай дыпламатыі дзейнічае ігнараванне рэчаіснасці ў краіне і пераскокванне ад заяваў ды часцяком камічных спробаў весці нейкія перамовы.

Не абавязкова ехаць да Лукашэнкі і размаўляць з ім у адкрытым рэжыме, каб не было размоў пра легітымізацыю рэжыму і гэтак далей. Але ёсць прафесійныя дыпламатычныя інструменты, каб гэта рабіць. Падчас такіх размоў казаць пра тое, каб сістэма паводзіла сябе менш жорстка. Але размаўляць не так: “Адмяніце смяротнае пакаранне і ўсё”, бо на такое беларуская сістэма не рэагуе, трэба шукаць больш цікавыя падыходы.

Я, тэарытычна, не адмаўляю магчымасці ўвядзення нейкіх асабістых санкцый, але перш, чым гэта рабіць, трэба прыехаць у Беларусь людзям, якія прымаюць у Еўрасаюзе рэальныя рашэнні, паразмаўляюць з тымі людзьмі ў Беларусі, якія прымаюць рэальныя рашэнні. Тады ўжо паглядзець: калі такі дыялог у прынцыпе не змажа адбыцца і калі стане зразумелай метадалогія складання такіх спісаў, то можна тады гэтым займацца. Але не трэба падмяняць прафесійную дзейнасць нейкай папулісцкай, піяраўскай дзейнасцю.

Санкцыі не прыводзяць да вызвалення палітзняволеных, і не прыводзяць да таго, што ўлады адмаўляюцца ад палітзняволеных. Толькі перамоўны працэс да гэтага прыводзіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі