Прэзентацыя на Еўрарадыё: дэбютны ЕР “Мішэні” ад трыа Haina (слухаць)

Трыа Haina прэзентуе на Еўрарадыё свой дэбютны ЕР “Мішэні”, які складаецца з шасці трэкаў. Запісваўся альбом у фармаце жывога выканання, каб перадаць сапраўднае гучанне гурта. Лідар калектыву Ілля Паплёўка прызнаецца, што першапачаткова ні пра якое выданне і размовы не было, запісваліся для сябе, каб зразумець ці ў правільным накірунку рухаюцца.

“Усе ўдзельнікі выйшлі з “гаражных” гуртоў, — спрабуе акрэсліць стылістыку “Хайны Ілля. — Таму агульная атмасфера ў нас, натуральна, рокавая. А вось далей разважаць мне складана У нас адбываецца моцны ўплыў інструментаў, бо ў складзе толькі баян скрыпка і ўдарныя, зразумела, што гучанне іншае. Таму гэта, напэўна, рок у новым прачытанні, але часам у ім з’яўляюцца нейкія нацыянальныя моманты, а часам ён гучыць камерна”.

Цяпер музыкі задумваюцца над паўнафарматным альбомам, праўда, пакуль не ведаюць, што туды трапіць, і не вырашаюцца называць нават прыблізныя тэрміны. Канцэртная прэзентацыя ЕР адбудзецца 2 красавіка ў сталічным клубе “Салтайм”, дзе будуць выкананыя не толькі трэкі “Мішэняў”, але і ўсё, што Haina паспела стварыць за год існавання.

Трыа “Хайна” утварылася на базе гурта “Абшар”, калі музыкі стаміліся ад абранай стылістыкі. Тым не менш, Ілля Паплёўка пераконвае, што гэта два абсалютна розныя праекты, песні якіх адрозніваюцца стылістычна, тэматычна і эмацыйна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі