Прэзентацыя на Еўрарадыё: трэк №3 з "Числительные/Numerals" ад Drum Ecstasy

Drum Ecstasy прэзентуюць на Еўрарадыё трэці трэк новага ЕР "Числительные/Numerals" "f(x)=d(x)Primitiff".


"Свежыя блінчыкі" ад Drum Ecstasy былі спечаныя літаральна мінулай ноччу. Філіп Чмыр тлумачыць новую версію ўжо зробленай песні тым, што гурт не можа супакоіцца. Маўляў, Drum Ecstasy граюць шмат канцэртаў, падчас якіх нараджаюцца новыя музычныя кавалкі. І гэтыя кавалкі дапаўняюць існуючыя кампазіцыі. Працэс мусіць скончыцца толькі з выхадам поўнай пласцінкі.


"Заяўлены рыф дастаткова прымітыўны, ён ідзе праз усю песню, — тлумачыць Філіп назву песні. — І вось, яго разварочванне ўлева-управа, і ўсе мадыфікацыі з ім ідуць ад прымітыўнай функцыі да больш складанага. Атрымоўваецца такая гульня".


У трэку выкарыстана шмат электронных фішак, што, на думку Чмыра, адлюстроўвае новыя тэндэнцыі руху Drum Ecstasy.


31 кастрычніка ў мінскім клубе Undergrond (былы "Гудвін") Drum Ecstasy прэзентуюць "Числительные", а таксама сыграюць набор сваіх лепшых баевікоў.


Нагадаем, "Числительные/Numerals" — новы ЕР Drum Ecstasy. Падчас прэзентацыі на Еўрарадыё гурт прадстаўляе пласцінку на жыва на пяці канцэртах. Пяць трэкаў EP першапачаткова пісаліся як саўндтрэк для фільма. Аднак пазней каманда вырашыла адмовіцца ад удзелу ў стужцы і зрабіць самастойную працу.


Наступныя два трэкі "Числительных" з'явяцца праз месяц перад канцэртамі Drum Ecstasy у Вільні і Кіеве.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі