Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер пераабраны на другі тэрмін

Штайнмаер і Лукашэнка / прэс-служба Лукашэнкі
Штайнмаер і Лукашэнка / прэс-служба Лукашэнкі

Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер пераабраны на другі тэрмін. 13 лютага за яго прагаласавала істотная большасць сяброў Федэральнага сходу, паведамляе Deutsche Welle.

Сацыял-дэмакрата Штайнмаера падтрымалі ўсе вядучыя партыі. Не падтрымалі яго толькі правыя папулісты з "Альтэрнатывы для Германіі" і "Левыя". За палітыка прагаласавалі 1045 з 1425 сябраў сходу, 86 устрымаліся, 294 чалавекі прагаласавалі за іншых кандыдатаў.

Штайнмаеру 66 гадоў. Прэзідэнтам яго абралі ў 2017 годзе. Раней ён займаў пасаду міністра замежных спраў Германіі ў кааліцыйным урадзе ХДС/ХСС і СДПГ, а таксама быў віцэ-канцлерам. Палітык удзельнічаў у перамовах па "Мінскіх дамовах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі