Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прыехаў у Кіеў падтрымаць украінцаў
Гітанас Наўседа на вакзале ў Кіеве / facebook.com/nausedagitanas
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прыехаў у Кіеў, каб яшчэ раз сказаць украінцам, "што Літва ёсць і будзе разам з імі". Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
Запланаваныя яго сустрэча з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і выступ у Вярхоўнай радзе, дзе ён хоча звярнуцца да ўкраінскага народу. Наўседа адзначыў, што прыехаў у Кіеў у той дзень, калі краіна ўпершыню адзначае Дзень дзяржаўнасці.
Рашэнне пра святкаванне Дня дзяржаўнасці Зяленскі ініцыяваў летась. Свята супадае з днём хрышчэння Кіеўскай Русі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.