Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыехаў у Кіеў абмеркаваць падтрымку Украіне
Анджэй Дуда прыбыў у Кіеў / twitter.com/prezydentpl
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыбыў у Кіеў, паведамляе прэс-служба яго канцылярыі. Запланаваныя яго перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. На ўзроўні дэлегацый таксама будзе абмяркоўвацца падтрымка ў ваеннай, эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама двухбаковае супрацоўніцтва.
Акрамя таго прэзідэнты Дуда і Зяленскі возьмуць удзел у працы Крымскай платформы — міжнароднай пляцоўкі, дзе абмяркоўваюцца шляхі дэакупацыі Крыма. Саміт адбудзецца сёння ў анлайн-фармаце. Саміт пройдзе ў другі раз, і, па словах Зяленскага, ён будзе больш прадстаўнічым — у яго рабоце прымуць удзел прадстаўнікі 48 краін. Свой удзел у форуме пацвердзіў і генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.
Цяперашні візіт Анджэя Дуды ў Кіеў праходзіць напярэдадні Дня Незалежнасці Украіны і, як падкрэсліваюць у яго канцылярыі, мае сімвалічнае значэнне. Варшава заўсёды падтрымлівала незалежнасць Украіны. Дуда прыязджае ў Кіеў ужо ў трэці раз з пачатку вайны, а ўсяго з пачатку года прэзідэнты Польшчы і Украіны сустракаюцца ў пяты раз. Папярэднія сустрэчы праходзілі 20-21 студзеня ў Польскай рэспубліцы, 23-24 лютага, 13 красавіка і 21-22 траўня ў Кіеве.
Przystanek Kijów
— Kancelaria Prezydenta (@prezydentpl) August 23, 2022
Rozpoczęła się kolejna wizyta Prezydenta RP @AndrzejDuda na Ukrainie. pic.twitter.com/gLSmFDM7iC
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.