Прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў медалём беларуса Алега Латышонка
Узнагароджаныя і прэзідэнт Анджэй Дуда. Алег Латышонак другі злева / prezydent.pl
Польскі прэзідэнт Анджэй Дуда ўзнагародзіў адмысловым медалём Стагоддзя аднаўлення незалежнасці Польшчы 14 заслужаных грамадзян, а сярод іх беларуса Алега Латышонка, вядомага гісторыка. Былі адзначаны яго смеласць і ахвярнасць падчас змагання з камуністычным рэжымам у Польшчы ў часы "Салідарнасці" — у 1982-м ён быў арыштаваны за падпольную дзейнасць і восем месяцаў правёў за кратамі.
Урачыстасць прайшла 9 студзеня ў прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.