Прэзідэнт Венесуэлы просіць у парламента спецыяльных паўнамоцтваў
Нікалас Мадура звярнуўся да Нацыянальнай асамблеі з просьбай надаць яму спецыяльныя паўнамоцтвы для барацьбы з карупцыяй і "эканамічным сабатажам"
Па словах Мадуры, якія пераказвае ВВС, калі ўладам не ўдасцца справіцца з гэтымі праблемамі, то "ў краіны не будзе сацыялізму".
Лідар апазіцыі Энрыке Капрылес заявіў, што яго прыхільнікі ў парламенце будуць галасаваць супраць прыняцця такой нормы. Капрылес кажа, што праз пяць месяцаў пасля прыходу да ўлады Мадура не змог апраўдаць надзей венесуэльцаў.
Апошнім час Венесуэла адчувае востры недахоп цукру, мукі і туалетнай паперы.
Фота — flickr.com