Прэзідэнтам Венгрыі абрана Каталін Новак

Прэзідэнтам Венгрыі абрана Каталін Новак

Прэзідэнтам Венгрыі абрана Каталін Новак. Яна першая жанчына ў гэтай краіне на такой пасадзе. 10 сакавіка венгерскі парламент падтрымаў кандыдатуру 44-гадовай Новак: 137 дэпутатаў Нацыянальнага сходу з 199 прагаласавалі "за". Дагэтуль яна была міністрам па справах сям'і, моладзі і міжнародных адносін, віцэ-старшынёй правячай партыі.

Сапернікам Каталін Новак быў эканаміст 80-гадовы Петэр Рона, які прадстаўляў апазіцыю.

Каталін Новак абрана на 5 гадоў. Перад ёй два тэрміны на пасадзе прэзідэнта Венгрыі быў Янаш Адэр.

Рэальная ўлада ў Венгрыі знаходзіцца ў руках прэм'ер-міністра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі