Протаіерэй Сергій Лепін падтрымаў беларускіх каталікоў і Тадэвуша Кандрусевіча
Протаіерэй Сергій Лепін у студыі Еўрарадыё / фота Марыі Вайтовіч
Беларуская праваслаўная царква не будзе афіцыйна каментаваць гісторыю кіраўніка Беларускага каталіцкага касцёла Тадэвуша Кандрусевіча, якога 31 жніўня без тлумачэння прычын памежнікі не пусцілі дадому ў Беларусь. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы, протаіерэй Сергій Лепін. Але ад сябе асабіста выказаў словы падтрымкі беларускім каталікам:
"Мне застаецца толькі ад сябе асабіста выказаць словы брацкай падтрымкі ўсёй каталіцкай суполцы Беларусі і пажадаць ёй шчаснага вырашэння дзіўнай сітуацыі, якая склалася. Дзіўнай і незразумелай сітуацыі! Я спадзяюся на хуткае ўз'яднанне каталіцкай паствы са сваім першаіерархам. Хай усё будзе добра!"
Таксама протаіерэй заклікаў беларусаў не дапусціць абвастрэння міжканфесійнай сітуацыі ў краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.