Пры вывешванні сцягоў затрымалі журналістку НН Ірыну Арахоўскую
У Мінску сілавікі затрымалі журналістку "Нашай Нівы" Ірыну Арахоўскую. Гэта адбылося падчас акцыі маладафронтаўцаў, якія вывесілі 25 сцягоў у цэнтры сталіцы на праспекце Незалежнасці.
Дзяўчыну абвінавацілі ў тым, быццам гэта яна вывешвала сцягі. Міліцыянты заявілі, што ў іх ёсць сведка, які пацвердзіць гэта. Арахоўскую завялі ў будынак КДБ.
Як паведамляла Еўрарадыё, зранку 8 снежня маладафронтаўцы правялі ў цэнтры Мінска акцыю, якой адзначылі 25-годдзе знікнення СССР.