Прычынай смерці паэта Юркі Голуба стаў інсульт
У Гродне ў бальніцы памёр паэт Юрка Голуб. Ён не дажыў да 73-годдзя восем дзён. Як паведамляе прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў, прычынай смерці Голуба стаў інсульт. Развітанне з паэтам запланаванае на сераду ў Каложскай царкве ў Гродне (пачатак а 11-й гадзіне). Пахаванне адбудзецца на радзіме Юркі Голуба на Зэльвеншчыне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.