Прынс мог памерці ад перадазіроўкі анальгетыка Перкацэт

Прынс мог памерці ад перадазіроўкі анальгетыка Перкацэт

Прычынай смерці Прынса магла стаць перадазіроўка Перкацэту — моцнадзейнага анальгетыка, які артыст, калі верыць чуткам, пачаў прымаць задоўга да сваёй смерці. Паводле СМІ, прэпарат быў упершыню прапісаны музыку ў 2009 годзе, калі той пакутаваў ад праблем са сцягном. Пазней выканаўцу зрабілі аперацыю, але з таго часу ён нібыта паспеў "падсесці" на лек.

Менавіта з перадазіроўкай Перкацэту таблоід TMZ звязвае экстраную пасадку, якую самалёту Прынса давялося здзейсніць за 6 дзён да раптоўнай смерці спевака. Тады музыку тэрмінова даставілі ў лякарню, адкуль ён быў выпісаны ўжо праз суткі (афіцыйнае тлумачэнне: абвастрэнне грыпу). Версія не супярэчыць заяве, зробленай юрыстам Прынса Лондэлам Макміланам. Той катэгарычна абверг чуткі пра тое, што спявак мог прымаць наркотыкі, да таго ж Перкацэт сапраўды не ўваходзіць у рэестр рэчываў, забароненых у ЗША.

Нагадаем, цела Прынса было крэміраванае ў прысутнасці яго бліжэйшых сваякоў у мінулыя выхадныя. Вынікі поўнага таксікалагічнага аналізу стануць вядомыя праз некалькі месяцаў, аднак ёсць усе падставы меркаваць, што смерць музыканта была няшчасным выпадкам.

Нагадаем, музыка памёр 21 красавіка ў сябе дома ў Мінеаполісе. Яму было 57 гадоў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі