Прыняты бюджэт Беларусі на 2015 год (відэа)
На паседжанні 17 снежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у другім чытанні прынялі галоўны фінансавы дакумент краіны.
Палата прадстаўнікоў прыняла 17 снежня ў другім чытанні праект бюджэту Беларусі на 2015 год. Даходная частка бюджэту будзе складаць амаль 157 трыльёнаў рублёў, расходная — больш за 141 трыльён рублёў. Праект бюджэту плануюць з прафіцытам амаль 16 трыльёнаў.
Пры падрыхтоўцы да разгляду праекта бюджэту ў другім чытанні папраўкі не ўносіліся. Аднак, як пасля заявіў міністр фінансаў Уладзімір Амарын, рыхтуюцца варыянты бюджэтных карэкціровак.
Таксама ў сераду былі прынятыя змены ў падатковае заканадаўства. Стаўка падатку на даданую вартасць застаецца ранейшай — 20%.
Здымак з архіву. Фота — bymedia.net