Прысуд за абліты фарбай аўтамабіль Z-гастралёра — 1 год умоўна
Ілля Двойрын
53-гадоваму работніку "Нафтана" Іллю Двойрыну суд Наваполацка прысудзіў 1 год умоўна, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Менавіта столькі прасіла абвінавачанне.
Мужчыну прызналі вінаватым у хуліганстве. Двойрына вінавацілі ў тым, што1 ліпеня ён абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай Z.
Затрымалі навапалачаніна 4 ліпеня разам з сынам Дзмітрыем, нявесткай Вікторыяй ды іншымі сваякамі. Спярша мужчыну арыштавалі на 15 сутак за расклейку антываенных улётак, а потым пачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.