Прысуд журналісту Алегу Груздзіловічу агучаць 3 сакавіка

Прысуд журналісту Алегу Груздзіловічу агучаць 3 сакавіка

Прысуд журналісту Алегу Груздзіловічу агучаць 3 сакавіка ў 12:00. Пракурор патрабуе для яго 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму. Крымінальную справу Груздзіловіча 2 сакавіка пачаў разглядаць суд Савецкага раёна Мінска. Яму інкрымінуюць “арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”. Журналіст нібыта прымаў удзел у несанкцыянаванай акцыі ў той момант, калі яго пазбавілі акрэдытацыі МЗС Беларусі.

Алег Груздзіловіч сваёй віны не прызнае і заяўляе, што на акцыі працаваў як пазаштатны супрацоўнік газеты “Народная воля”.

Пацярпелым бокам у крымінальнай справе выступае "Мінсктранс", які ацаніў свае страты ад спынення руху на 56 тысяч рублёў. Згадваюцца тры эпізоды вулічных акцый, падчас якіх спыняўся рух — у жніўні і кастрычніку 2020 года. Па словах Груздзіловіча, 16 жніўня ён яшчэ меў акрэдытацыю МЗС Беларусі, як карэспандэнт Радыё Свабода, быў у камізэльцы з надпісам "Прэса". 11 і 18 кастрычніка 2020-га Груздзіловіч працаваў як няштатны журналіст "Народнай волі" (гэта пацвердзіў сведка — Іосіф Сярэдзіч).

Алег Груздзіловіч знаходзіцца за кратамі з 23 снежня 2021-га. Ён прызнаны палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі