Прызначаны намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта Беларусі
Прызначаны новы намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта Беларусі. Ім стаў Генадзь Богдан. Дагэтуль ён працаваў кіраўніком дзяржаўнага прадпрыемства "Беларусьгандаль" Упраўлення справамі прэзідэнта.
Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Ігар Кудрэвіч стане дырэктарам Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці таго ж упраўлення. Раней ён быў кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы.
Таксама ў чацвер Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне старшыні Віцебскага гарвыканкама. Ім стаў Вадзім Заранкін, які дагэтуль быў старшынём Камітэта дзяржкантроля Віцебскай вобласці. Намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама Андрэй Філановіч узгоднены на пасаду кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста.
Аляксей Рымашэўскі стане генеральным дырэктарам Мінскага завода колавых цягачоў, Дзмітрый Сакалоўскі — гендырэктарам ЗАТ "Атлант", дырэктарам Мінскага завода халадзільнікаў, Валянціна Багатырова — рэктарам Віцебскага дзяржуніверсітэта імя Машэрава, Дзмітрый Харытончык і Андрэй Буйневіч — намеснікамі міністра прамысловасці, Ірына Варановіч — дырэктарам Дэпартамента па турызме Мінспорту і турызму, Андрэй Ліс — членам Мінскага аблвыканкама.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.