Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў

Яўген Каваленка

Яўген Каваленка / ctv.by

22 красавіка Аляксандр Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў.

Яўген Каваленка стаў новым міністрам юстыцыі. Яго папярэднік на гэтай пасадзе Сяргей Хаменка нядаўна быў прызначаны ў Савет Рэспублікі. Новаму міністру сёлета спаўняецца 44 гады. Каваленка шмат гадоў адпрацаваў у Мінюсце, у 2014-2015 гадах быў нават намеснікам міністра, потым пяць гадоў узначальваў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, а апошнія гады быў начальнікам галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Лукашэнкі.

Новым міністрам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя стаў Сяргей Масляк. Яму таксама 43 гады. Масляк працаваў на разнастайных кіраўнічых пасадаха у "Зеленбудзе" і раённых адміністрацый Мінска. Апошнія гады ўзначальваў адміністрацыю Заводскага раёна сталіцы.

Таксама Лукашэнка прызначыў старшынёй Дзяржкамітэта па стандартызацыі Алену Маргунову, якая дагэтуль была першай намесніцай старшыні.

Акрамя таго ён узгадніў прызначэнні шэрагу кіраўнікоў райвыканкамаў і намеснікаў міністраў.

Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў
Сяргей Масляк / ctv.by
Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў
Алена Маргунова / sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі