Пуцін абяцае зняць рэзерв сілавікоў з мяжы з Беларуссю

Пуцін абяцае зняць рэзерв сілавікоў з мяжы з Беларуссю

Рэзерв расійскіх сілавікоў на мяжы з Беларуссю будзе зняты. Сілавікі адправяцца ў месцы пастаяннай дыслакацыі. Пра гэта дамовіліся на перамовах 14 верасня ў Сочы Аляксандр Лукашэнка і Уладзіміра Пуціна. 

"Важным вынікам перамоваў двух прэзідэнтаў у Сочы стала дамоўленасць пра тое, што Расія здымае рэзерв праваахоўных органаў і Нацыянальнай гвардыі, які быў назапашаны бліз расійска-беларускай мяжы, і выводзіць людзей у месцы пастаяннай дыслакацыі", — перадае РІА "Новости" словы Дзмітрыя Пяскова, прэс-сакратара Пуціна.  

Раней Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ён сам папрасіў расійскага кіраўніка падрыхтаваць такі рэзерв. Расіяне мусілі дапамагчы беларускім сілавікам справіцца з вулічнымі пратэстамі. 

Таксама Пяскоў паведаміў, што Пуцін прызнаў Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі і падтрымаў ідэю канстытуцыйнай рэформы ў нашай краіне. 

Размяшчэнне расійскіх вайсковых баз у Беларусі на перамовах, як адзначыў Пяскоў, не абмяркоўвалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі