Пуцін гаварыў пра беларускага касманаўта на МКС

Пуцін гаварыў пра беларускага касманаўта на МКС

4 лістапада падчас пасяджэння па відэасувязі вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы Уладзімір Пуцін гаварыў пра ўключэнне беларускага касманаўта ў склад экіпажу Міжнароднай касмічнай станцыі. Ён заявіў, што РФ гатовая падтрымаць ініцыятыву ўладаў Беларусі. Па словах Пуціна, гэтае пытанне ўжо абмяркоўвалася з "Роскосмосом". "Трэба узгадніць дэталі", — сказаў ён.

Па некаторых звестках, такі палёт магчымы не раней за 2024 год.

Пра тое, што "робяцца першыя крокі для падрыхтоўкі першага касманаўта суверэннай Рэспублікі Беларусь", летам 2020-га заявіў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.

У часы незалежнай Беларусі ў космас ляталі касманаўты беларускага паходжання, якія жывуць у Расіі. Гэта Алег Арцем'еў і Алег Навіцкі, які нядаўна вярнуўся з МКС пасля чарговага палёту. У савецкія часы ў космасе былі беларусы Пётр Клімук (упершыню ў 1973-м) і Уладзімір Кавалёнак (упершыню ў 1977 годзе). Пра сваё беларускае паходжанне распавядала Валянціна Церашкова, першая жанчына ў космасе (1963).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі