Пуцін назваў атаку на расійскі СУ-24 "ударам у спіну"
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў з заявай наконт расійскага бамбардзіроўшчыка Су-24, збітага сёння на мяжы Турцыі і Сірыі.
Атаку на расійскі самалёт ён назваў "ударам у спіну". Па словах Пуціна, расійскі самалёт знаходзіўся ў паветранай прасторы Сірыі і ніяк не пагражаў Турцыі. Ён заявіў, што Су-24 быў збіты ракетай "паветра-паветра" ў 1 км ад мяжы з Турцыяй, а зваліўся — за 4 км ад мяжы.
Кіраўнік Расіі заявіў, што на тэрыторыі Турцыі ёсць шмат нафты з радовішчаў, падкантрольных "Ісламскай дзяржаве".
Ён канстатаваў, што інцыдэнт са збітым Су-24 будзе мець наступствы для сувязяў Расіі з Турцыяй. Дагэтуль Расія ставілася да Турцыі як да сяброўскай дзяржавы.
Міжнародны скандал: Турцыя збіла на мяжы з Сірыяй расійскі самалёт СУ-24
(фота, відэа, траекторыя палёта)
Турцыя збіла на мяжы з Сірыяй расійскі ваенны самалёт СУ-24. Двое пілотаў паспелі катапультавацца.