Пуцін заявіў, што не збіраецца "падцягнуць" Беларусь да Расіі

16 красавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін праводзіць прамую лінію ў эфіры тэлеканалаў і радыёстанцый. Ён адказвае на пытанні, якія датычаць палітыкі, эканомікі, сітуацыі ва Украіне, забойства Барыса Нямцова.

Паводле слоў Пуціна, у Расіі "няма імперскіх амбіцый". Ён прывёў прыклад Еўразійскага эканамічнага саюза, у які ўваходзіць і Беларусь.

"Мы развіваем адносіны ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза з нашымі суседзямі — з Казахстанам, з Беларуссю, — цытуе словы Уладзіміра Пуціна РІА "Новости". — У чым сэнс гэтых аб'яднанняў — не ў тым, каб да сябе падцягнуць, не. Сэнс у тым, каб людзі, якія жывуць у нашых краінах, жыць сталі лепш, каб межы былі адкрытыя...".

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі