Пункт пропуску "Прывалка" зачынены праз моцны лясны пажар

Пункт пропуску "Прывалка" зачынены праз моцны лясны пажар

Праца пункту пропуску "Прывалка" на мяжы з Літвой прыпыненая з 16:00. Афармленне не вядзецца ў абодвух напрамках. Прычына — моцны лясны пажар, паведамляе TUT.by са спасылкай на Памежны камітэт.

З прычыны ляснога пажару ў раёне населенага пункта Крынічны Гродзенскага раёна перакрылі трасу Р42 Гродна — Гожа — мяжа Літоўскай Рэспублікі.

Паводле "Блога Гродна s13", моцны лясны пажар пачаўся каля 14:30 паблізу ад прыгараднай вёскі Гожа. Відавочцы кажуць, што моцны вецер хутка распаўсюджвае полымя.

Па стане на 16:30, з агнём змагаюцца больш за 100 ратавальнікаў, спецыялісты лясгаса, памежніці і міліцыянты. На месцы працуюць больш за дзесяць пажарных машынаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі