Пяць чалавек патанулі на возеры Белае ў Жыткавіцкім раёне

Следчы камітэт: лодачнік, які патапіў людзей на возеры Белым, быў п'яны

Трагедыя адбылася ў нядзелю каля 14:00. Група з дзесяці чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей, адпачывалі на возеры Белае Жыткавіцкага раёна.

Падчас катання па возеры на выратавальным крузе, які быў прывязаны да маторнай лодкі "Прагрэс", людзі перакуліліся ў ваду. Гэта адбылося падчас крутога віражу.

Пяць чалавек: двое дзяцей і трое дарослых — змаглі самастойна выбрацца на бераг. Астатнія пяцёра: трое дзяцей і двое дарослых — патанулі, паведамляе БелТА.

Целы патанулых знойдзеныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі